Брытанія не разлічвае на экстрадыцыю ані Лугавога, ані Ковтуна

Брытанскія ўлады абверглі прапановы Расіі пра абмен бізнэсмена Лугавога, падазраванага ў забойстве Аляксандра Літвіненкі, на Барыса Беразоўскага, які жыве ў Лондане. На мінулым тыдні пракуратура Брытаніі пачала фармальны працэс экстрадыцыі адзінага падазраванага ў справе, былога агента КДБ Андрэя Лугавога, аднак на яе ніхто не разлічвае.

А таксама Брытанія абвяргае інфамацыю пра фігураванне імя Дзмітрыя Ковтуна ў матэрыялах па справе Аляксандра Літвіненкі. Нагадаем, што Лугавой і Ковтун абвяргаюць усе падазрэнні ў свой адрас.