Брытанія выбрала "Каралеву"
У суботу ўвечары ў Лондане скончылася цырымонія ўшанавання штогадовымі ўзнагародамі Брытанскай кінаакадэміі.
Галоўную ўзнагароду — за лепшы фільм — атрымала "Каралева" рэжысёра Сцівена Фрырса. Стужка расказвае пра тое, як Елізавета II і яе сямейныя паводзілі сабе пасля таго, як загінула ў аўтакатастрофе ў Парыжы прынцэса Дыяна.
"Каралева" была намінаваная на 10 узнагарод кінаакадэміі, і ў выніку атрымала дзве ўзнагароды — яшчэ і за лепшую жаночую ролю.
Яшчэ адзін лідэр па колькасці намінацый — фільм "Казіно "Раяль", які прэтэндаваў на 9 узнагарод, а перамог толькі ў адной — "лепшая работа гукарэжысёра".
Дэніэл Крэйг, які ўпершыню выконваў ролю Джэймса Бонда, быў вылучаны ў катэгорыі "лепшая мужчынская роля", аднак саступіў яе Форэсту Уайтэкеру, за ролю ў фільме "Апошні кароль Шатландыі".
Выканаўцы ролі каханкі Бонда Еве Грын дасталася ўзнагарода Orange Rising Star, якую ўручаюць па выніках галасавання гледачоў.
Фільм "Апошні кароль Шатландыі" акрамя ўзнагароды Уайтэкеру перамог у намінацыях "лепшы адаптаваны сцэнар" і "лепшы брытанскі фільм году".
Узнагарода Брытанскай кінаакадэміі за рэжысуру была ўручаная Полу Грынграсу за фільм "Згублены рэйс". Уладальнікамі ўзнагарод за лепшую мужчынскую і жаночую ролі другога плана сталі Алан Аркін ("Маленькая міс Шчасце") і Джэніфер Хадсон ("Дзяўчаты мары").
Нагадаю, што ўзнагароды Брытанскай акадэміі кіна- і тэлемастацтва з’яўляюцца своеасаблівай генеральнай рэпетыцыяй Оскара, таму што яны звычайна прадказваюць вынікі галасавання сябраў Амерыканскай акадэміі кінамастацтва.
Прэмія існуе з 1947 года і з’яўляецца буйнейшай нефестывальнай кінаўзнагародай за межамі ЗША.