Брытанскі эканаміст прарочыць выміранне Беларусі, Украіне і Сербіі
Пра гэта папярэджвае кансультант МВФ Эдвард Х'ю.
Па яго словах, менавіта ў гэтых краінах найбольш заўважна адчуваецца скарачэнне насельніцтва. На думку Х'ю, людзі выязджаюць з гэтых краінаў, бо іх эканоміка недастаткова жыццядзейная, каб забяспечыць эканамічны рост і патрэбную колькасць працоўных месцаў.
Х'ю мяркуе, што такую перспектыву памерці мела Усходняя Нямеччына, каб ня трапіла пад апеку Заходняй. Надалей, кажа эксперт, тэндэнцыя будзе пашырацца па перыферыі ЕС з усходу на поўдзень.
Фота — telegraf.lv