Брытанскія аналітыкі аднеслі Беларусь да аўтарытарных рэжымаў

Такая пазіцыя рэйтынгу адносіцца да катэгорыі краінаў, якія характарызуюцца, як “аўтарытарныя рэжымы”.

Нашы суседзі ў рэйтынгу — афрыканскія дзяржавы Нігер (128) і Ангола (131). Геаграфічныя суседзі Беларусі знаходзяцца на больш выйгрышных месцах: Літва — на 41-м, Латвія і Польшча дзеляць 48-е, Украіна — на 67-м, што адносіць іх да катэгорыі “дэмакратыя з хібамі”.

Расія, якая заняла 107-е месца, аднесеная да катэгорыі “гібрыдны рэжым”. Як і Беларусі, да катэгорыі “поўная дэмакратыя” ёй пакуль далёка.