Брытанскія букмекеры робяць стаўкі на паломку "папамабіля"
Брытанскія букмекеры пачалі прымаць стаўкі на паломку аўтамабіля Папы Рымскага Бенедыкта XVI падчас яго візіту ў Вялікабрытанію, паведамляе "The Sun". Стаўкі на пракол шыны прымаюцца з каэфіцыентам 26 да 1, то бок букмекеры лічаць, што верагоднасць гэтага здарэння вельмі невялікая. Шанцы на сутыкненне папамабіля з іншым транспартным сродкам яшчэ меншая. Стаўкі на аварыю прымаюцца з каэфіцыентам 67 да 1.
Ахвотныя таксама могуць зрабіць стаўку на самы папулярны сувенір, які мае дачыненне да візіту Бенэдыкта XVI. Самыя высокія шанцы - у значкоў (каэфіцыент 5 да 1).
Бенедыкт XVI будзе знаходзіцца ў Вялікабрытаніі з 16 па 19 верасня. Аўтамабіль, на якім ён будзе перамяшчацца па краіне, прыбыў загадзя. Белы "Мэрсэдэс" Папы Рымскага ўжо выкарыстоўваўся падчас яго візітаў у іншыя дзяржавы, аднак у Вялікабрытанію прыбыў упершыню.