Брытанскія буяняць больш за ўсіх у Еўропе
Паводзіны брытанскіх падлеткаў прызнаныя самымі дрэннымі ў Еўропе. Такой інфармацыяй падзяліўся з грамадскасцю брытанскі Інстытут сацыялагічных даследаванняў. Эксперты высветлілі, што брытанскія маладыя людзі б'юцца, напіваюцца і ўжываюць наркотыкі значна часцей за сваіх аднагодкаў з кантынентальнай Еўропы.
Брытанскае грамадства вінаваціць у такім стане спраў урад, які цягам апошніх гадоў не надаваў новаму пакаленню належнай увагі.
Для выпраўлення сітуацыі брытанскі ўрад у бліжэйшыя 10 гадоў мае намер вылучыць 184 мільёны фунтаў стэрлінгаў (каля 275 мільёнаў еўра) на адмысловыя моладзевыя праграмы. На гэтыя сродкі плануецца пабудаваць сучасныя цэнтры для працы з падлеткамі.
Сацыёлагі сцвярджаюць, што неабходна ўвесці абавязковыя пазакласныя заняткі, якія дапамогуць моладзі лепш спраўляцца са сваімі эмоцыямі, знізіць антыграмадскія настроі і радыкальна змяніць іх жыццё да лепшага.
"Интерфакс"