Брытанскія матэматыкі вывелі формулу ідэальнага бліна
Выкладчыца матэматыкі аднаго з брытанскіх ўніверсітэтаў Руф Фэйрклаф вывела формулу гатавання ідэальнага бліна. З пункту гледжання навукоўцы, для ідэальнага бліна неабходна мінімізаваць па модулі выраз [10L - 7F + C(k - C) + T(m - T)]/(S - E).
Найважнейшай, па словах Фэйрклаф, з'яўляецца тэмпература патэльні, пазначаная зменнай T. Ідэальная тэмпература патэльні прымаецца за m, а зменная S азначае час, на працягу якога вадкае цеста стаіць перад пачаткам працэсу выпякання бліноў. E - час, на працягу якога выпечаны блін астывае перад ужываннем у ежу. L - колькасць камякоў у вадкім цесце, а C - яго кансістэнцыя. Пры гэтым за k прымаецца ідэальная кансістэнцыя. F - колькасць перагортванняў бліна. Даследчыца лічыць, што наліваць цеста на патэльню варта тады, калі алей на ёй пачынае злёгку дыміцца - гэта паказчык патрэбнай тэмпературы.
Камячкоў павінна быць як мага менш, і цесту неабходна быць настолькі вадкім, каб лыжка ў ім не стаяла. Сумесь павінна пастаяць прыкладна 20 хвілін, каб драбнюткія часціцы мукі ўвабралі малако. Варта выбіраць патэльню сярэдняга памеру, бо на занадта вялікай патэльні блін будзе цяжка перавярнуць. Падаваць бліны трэба проста з патэльні.
Lenta.ru