Брытні перадалі пад апеку ўласнага бацькі

Рашэннем амерыканскага суда поп-зорка Брытні Спірс і яе маёмасць перайшлі пад апеку яе бацькі Джэймса Спірса.

Рашэннем амерыканскага суда поп-зорка Брытні Спірс і яе маёмасць перайшлі пад апеку яе бацькі Джэймса Спірса.

Як паведаміла прадстаўнік суда Рову Гоец, Спірс застанецца пад апекай да 4 лютага, калі адбудзецца чарговае слуханне яе справы.

Суд прызначае апеку над паўналетняй асобай, калі чалавек не можа клапаціцца пра сябе і прызнаецца недзеяздольным.

Па законе апякун мае права, у прыватнасці, распараджацца фінансамі свайго падапечнага і забараняць спатканні з ім.

Нагадаем, Брытні Спірс у ноч з 30 на 31 студзеня была шпіталізаваная ў псіхіятрычнае аддзяленне медыцынскага цэнтра UCLA. Аўтамабіль “хуткай дапамогі” суправаджалі больш за дзесятак паліцыянтаў на матацыклах і два верталёты, каб адмежаваць спявачку ад увагі прэсы.

Гэта ўжо другая шпіталізацыя Спірс за апошні месяц. 3 студзеня поп-зорка патрапіла ў псіхіятрычнае аддзяленне медыцынскага цэнтра Cedars Sinai у Лос-Анджалесе, дзе ёй паставілі дыягназ маніякальна-дэпрэсіўны псіхоз. Аднак ужо 5 студзеня Спірс самавольна пакінула клініку.

Раней суд таксама забараніў спявачцы наведваць дзяцей і перадаў 2-гадовага Шона Прэстана і гадавалага Джейдэна Джэймса пад апеку яе былога мужа Кевіна Федэрлайна.

Фота: www.mp3.ru