Брытні Спірс адправяць на Паўночны полюс

Стваральнікі мультсерыяла South Park адправяць на Паўночны полюс амерыканскую поп-зорку Брытні Спірс. 1202-я серыя культавага мультфільма атрымала назву "Свежы погляд на Брытні".

Як паведамляецца на сайце мультсерыяла, "калі хлопчыкі дапамогуць Брытні Спірс дабрацца да Паўночнага полюсу, яны раскрыюць шакавальны сакрэт яе папулярнасці".

Эфір мультфільма запланаваны на сераду 19 сакавіка на кабельным канале Comedy Central.

Наведвальнікі форуму серыяла ўжо адзначылі актуальнасць ідэі змясціць Брытні ў South Park з улікам яе нядаўняй шпіталізацыі, а таксама выказалі шэраг пажаданняў наконт развіцця сюжэту.

Напрыклад, нехта прапанаваў аніматарам устроіць сэкс спявачкі з Кені, адным з герояў мультфільма.

На мінулым тыдні South Park адкрыў свой 12-ы сезон, і да гэтага часу застаецца адным з самых папулярных анімацыйных серыялаў у свеце.

У жніўні 2007 году яго стваральнікі падпісалі новы кантракт на тры новыя сезоны, а значыць, стварэнне новых серый South Park працягнецца да 2011 году.

Акрамя таго, у пачатку сакавіка стваральнікі South Park абвясцілі выхад новага поўнаметражнага мультфільма з героямі серыяла - Imaginationland (Уяўляндыя).

Фота: www.fantom-xp.com