Брытні Спірс патрапіла ў аварыю
Амерыканская поп-зорка Брытні Спірс патрапіла у Каліфорніі ў дарожна-транспартнае здарэнне.
Невялікая аварыя з удзелам двух аўтамабіляў, у адным з якіх была папулярная спявачка, адбылася ў раёне Сан-Фернадо Вэлі ў суботу, 12 красавіка ў 20:20 па мясцовым часе.
Пра здарэнне паведаміў патрульны афіцэр каліфарнійскай дарожнай паліцыі Патрык Кімбал. Паводле яго слоў, ніхто не пацярпеў і не быў затрыманы.
Афіцэр не ўдакладняў, ці была Спірс сама за рулём або знаходзілася ў машыне ў якасці пасажыра.
Нагадаю, 3 красавіка, прадзюсеры амерыканскага серыяла How I Met Your Mother зноў запрасілі спявачку Брытні Спірс для ўдзелу ў праекце.
Яе з'яўленне ў адной з серый прыцягнула дадатковыя 2,2 мільёны тэлегледачоў.
Паводле даследавання кампаніі Nielsen Media Research, дзякуючы ўдзелу Спірс у эпізодзе серыяла, яго праглядзела ў мінулым месяцы больш за 10 мільёнаў гледачоў пры сярэднемесячных паказчыках у 7,8 млн.
Фота: www.sekrety.waw.pl