Брытні Спірс пратэстуе разам з The Prodject
Саліст гурта THE PROJECT Фрэдэрык яшчэ да фіналу «Еўрафэсту» ў кампаніі сяброў пажартаваў: маўляў, калі не перамогуць, то ён «паголіцца ў знак пратэсту». Праз некаторы час пасля абвяшчэння вынікаў фінала Фрэд усё ж такі
рэалізаваў тое, што задумаў і пагаліўся налыса. На вынікі «Еўрафэсту»
адрэагавалі і прыхільнікі The Project.
Праўда, да пратэста справа не дайшла, але «ў якасці маральнай кампенсацыі» яны стварылі сайт www.pro-ject.by.ru, дзе можна знайсці ўсю інфармацыю пра гурт, спампаваць іх песні, праглядзець іх фота, азнаёміцца з публікацыямі ў СМІ і, вядома, паразмаўляць на старонках форума.
І вось што мне стала цікава, разам з гэтай інфармацыяй з’явілася яшчэ адна. Толькі не ведаю, ці можна як-небудзь іх звязваць, ці не. Як стала вядома, у мінулую пятніцу Брытні Спірс таксама пагалілася налыса.
Да таго ж зрабіла гэта сваімі рукамі. Справа ў тым, што майстар цырульні адмовілася пазбавіць спявачку валасоў і тая была вымушаная рабіць гэта самастойна.
Паведамляецца, што пасля цырульні Брытні накіравалася ў студыю татуіроўкі, дзе зрабіла сабе некалькі новых татуіровак. Калі з вакалістам THE PROJECTІ усё ясна, то супраць чаго пратэстуе Брытні Спірс мне, напрыклад, незразумела.
І яшчэ адна навіна ў тэму “Еўрабачання”. Здымкі першага відэакліпа Змітра Калдуна на кампазіцыю "Work Your Magic", з якой выканаўца збіраецца выступіць на «Еўрабачанні-2007», адбыліся ў Санкт-Петярбургу. Рэжысёрам роліка стаў Алег Гусеў. Кліп расказвае лірычную гісторыю пра дзяўчыну, якая жыве ў старым сярэднявечным замку. Сам Зміцер выступае ў ролі апавядальніка гісторыі.
Калі Дзіма вернецца на радзіму, ён адразу раскажа вам у нашым эфіры пра тое, як праходзілі здымкі.
Фота — news.com.au