Брытні Спірс уратавалі ад самагубства
Скандальна вядомая спявачка Брытні Спірс, якая зараз знаходзіцца ў рэабілітацыйным цэнтры Promises Treatment Center, спрабавала скончыць жыццё самагубствам. Па інфармацыі з брытанскага часопіса News Of The World, у адзін з
першых дзён знаходжання ў шпіталі, дзе яна лечыцца ад алкагалізму і
дэпрэсіі, 25-гадовая Брытні напісала лічбу 666 на сваёй паголенай
галаве і лётала па будынку з крыкамі: "Я антыхрыст! Я фальшыўка!". А
пасля гэтага яна спрабавала павесіцца ў сваім пакоі на бялізне.
Чуткі пра суіцыдальныя спробы спявачкі ўзніклі з самага пачатку, але менеджэр Брытні Лары Рудольф актыўна адмаўляўся ад іх.
Дадам, што менавіта пасля гэтага інцыдэнту адносіны спявачкі і яе мужа, Кевіна Федэрлайна, значна палепшыліся. Відаць, праблемы Брытні вымусілі Кевіна зразумець, што ён яе да гэтага часу кахае.
News Of The World паведамляе, што Брытні ўжо дакладна вырашыла паспрабаваць даць іх сям’і другое жыццё. Пасля гэтага рашэння спявачка супакоілася і адчувае сябе значна лепей.
Спірс ужо двойчы выпускалі з клінікі, і яна ездзіла сустракацца з "Ананімнымі Алкаголікамі" ў суседняй Санта-Моніцы.
У гэты момант Брытні падтрымліваюць не толькі родныя і блізкія людзі, але і знакамітыя калегі па сцэне і шоў-бізу. Не так даўно сваю дапамогу прапанавалі Джасцін Цімберлэйк, Гвэн Стэфані, акцёр Дэніэл Болдуін, які сам прыязжаў у Promises.
Падтрымала Брытні нават амерыканская хакейная каманда Syracuse Crunch, удзельнікі якой запрасілі спявачку да сябе на гульню.
Дадам, што курс рэабілітацыі для 25-гадовай поп-зоркі складзе адзін месяц.
Фота: www.versii.com