Брытні Спірс заплаціла за апошнія скандалы 60 мільёнаў долараў

Нядаўнія праблемы Брытні Спірс паменшылі яе рахунак на 61 мільён долараў. Менавіта столькі давялося выдаткаваць спявачцы на судовыя разборы са сваім былым мужам Кевінам Федэрляйнам за права апекі над двума іх сынамі, і курс лячэння ў псіхіятрычнай клініцы.

Гэтая сума стала вядомай пасля праверкі рахункаў Брытні, якія зрабіў яе бацька Джэймі, які з'яўляецца распарадчыкам маёмасці поп-зоркі.

Паказаная сума была растрачаная на працягу года з невялікім - пачынаючы з лютага 2007 года і па сёлетні красавік.

Незалежны аўдытар Роберт Б'янчы ацэньвае растраты спявачкі ў 50 мільёнаў, але ў гэтую суму не ўключаныя выдаткі на гастролі і прасоўванне яе новага альбома «Blackout».

З пачатку 2008 года фінансы Брытні Спірс кантралюе яе бацька, які атрымаў гэта права па адмысловым распараджэнні суда. Таму цяпер спявачка вымушаная эканоміць і марнаваць штомесяц прыкладна ў пяць разоў менш, чым прызвычаілася гэта рабіць раней.

Фота: www.sekrety.waw.pl