Брытні Спірс зноў захапіла чарты

Новы сінгл Брытні Спірс Gimme More узначаліў амерыканскі Інтэрнэт-чарт - за першы тыдзень пасля рэлізу яго запампавалі 179 000 разоў.

Акрамя таго, загалоўная песня будучага альбома Брытні Спірс заняла трэці радок у хіт-парадзе сінглаў па версіі Billboard Hot 100. Аднак Брытні Спірс не пашанцавала дасягнуць вынікаў 1999 года - тады Baby One More Time заняў першае месца.

Высокае месца сінгла Gimme More нейкім чынам рэабілітавала Брытні Спірс у вачах прыхільнікаў музыкі - у апошні час усё менш узгадваецца правальны выступ спявачкі на адкрыцці MTV VMA.

Нагадаю, што афіцыйная прэм'ера новага сінгла Брытні Спірс Gimme More адбылася ў канцы жніўня гэтага года. Прадзюсарам песні стаў Нэйт Хілс, які раней супрацоўнічаў з Нэлі Фуртадо, Джасцінам Тымберлэйкам і Тымбалэндам.

Зараз Спірс запісвае свой пяты па ліку студыйны альбом, назва якога пакуль не вызначаная. Мяркуецца што з’явіцца дыск у лістападзе яшчэ гэтага года.

Фота: www.muzyczna.pl