БСДП (Грамада) правядзе свой з’езд 15 траўня ў Мінску

З’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пройдзе 15 траўня. Адпаведнае рашэнне было прынятае на пасяджэнні цэнтральнага камітэту партыі 23 студзеня.  Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе БСДП (Грамада), на з’ездзе плануецца выбраць кіраўніцтва партыі, прыняць змены ў статус. Нагадаем, што апошні з’езд адбыўся 10 кастрычніка ў Мінску, на якім старшынём партыі быў абраны Анатоль Сідарэвіч.

Анатоль Ляўковіч, які ачольваў партыю ад 2008 года, палічыў рашэнне з’езду нелегітымным. 15 лістапада Мінюст на сваім сайце размясціў інфармацыю пра тое, што з’езд БСДП (Грамада), які адбыўся 10 кастрычніка, не мае юрыдычнай моцы.