БСДП (Грамада) засталася без цэнтральнага офіса ў Мінску
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) засталася без цэнтральнага офіса ў Мінску. Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік старшыні партыі Анатоль Сідарэвіч. "Вызваліць памяшканне мы абавязаныя паводле рашэння суда. Цяпер я пайду ў офіс адключаць тэлефоны", — сказаў ён.
БСДП (Грамада) арандавала ў сталіцы памяшканне, якое належала аднаму з жыллёва-будаўнічых кааператываў. У ім размяшчаўся офіс цэнтральнай, Мінскай гарадской і чатырох раённых арганізацый партыі.
Новы старшыня ЖСК палічыў, што папярэдні не меў права здаваць партыі ў арэнду памяшканне, і падаў пазоў у гаспадарчы суд Мінска. Суд прапанаваў бакам уладзіць канфлікт пры дапамозе пасярэдніка, аднак дамовіцца з ЖСК сацыял-дэмакратам не ўдалося.
Новы офіс у Мінску БСДП (Грамада) пакуль не знайшла. Кіраўнік партыі Анатоль Ляўковіч не выключае, што цэнтральны офіс прыйдзецца рэгістраваць не ў сталіцы.