Бубнач Blur вырашыў балатавацца ў парламент
Бубнач брытанскага гурта
Blur Дэйв Раўнтры прыме удзел у будучых парламенцкіх выбарах у якасці кандыдата ад партыі лейбарыстаў, піша
The Times. Па інфармацыі выдання,
43-гадовы музыка, які ўжо даўно з’яўляецца сябрам Лейбарысцкай партыі,
быў вылучаны ў якасці кандыдата ад Лондана і Вэстмінстэра. Яго супернікам на выбарах стане дзеючы парламентарый-кансерватар Марк
Філд, які атрымаў гэты пост на выбарах у 2006 годзе.
Варта адзначыць, што Раўнтры ўжо не першы раз прымае ўдзел у выбарах. У траўні мінулага года ён балатаваўся ад лейбарысцкай партыі ў Лонданскую гарадскую раду на дадатковых выбарах, аднак прайграў прадстаўніку партыі кансерватараў Ену Раўлі.
Фота: www.entrepreneur.com