Будаўніцтва АЭС у Беларусі пачнецца ў верасні

Пра гэта паведаміў сёння кіраўнік "Росатама" Сяргей Кірыенка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Кірыенка сказаў, што міжурадавае пагадненне наконт будаўніцтва АЭС можа быць падпісанае пры канцы лютага — на пачатку сакавіка на паседжанні саюзнага Саўміна ў Мінску.

Паводле яго словаў, будаўніцтва абыйдзецца ў 6-7 мільярдаў долараў, крэдытнае пагадненне паміж Расіяй і Беларуссю на гэтую суму можа быць падпісанае ў чэрвені, перадае РІА "Новости".