Будаўніцтва беларускага "Лас Вегаса" ацэненае ў $1 млрд
На будаўніцтва ігральна-забаўляльнага цэнтра блізу Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" патрабуецца інвестыцый агулам не менш за 1 млрд долараў. Пра гэта гаворыцца ў Канцэпцыі развіцця ігральнага бізнесу ў Беларусі, зацверджанай сёлета 12 студзеня пастановай Савета Міністраў №31, паведамілі БЕЛТА ў Апараце Саўміна.
Падобны цэнтр мусіў уключаць залы ігральных аўтаматаў і казіно, гатэль, сістэму рэстаранаў з кухнямі розных краін, сетку крамаў, фітнэс-цэнтры і іншыя аб'екты інфраструктуры.
Праектам стварэння ігральна-забаўляльнага цэнтра прадугледжваецца прадстаўленне інвестарам падаткавых ільготаў, магчымасць бязвізавага ўезда замежных грамадзянаў, ажыццяўленне бязмытнага гандлю і інш.
ЗАТ "Белтэхэкспарт", Міністэрства спорту і турызму і Міністэрства замежных справаў правялі перамовы з вядучымі сусветнымі аператарамі, аднак зацікаўленасць у праекце ніхто з іх не выказаў.