Будаўніцтва велатрасы ў Мінску закончыцца ў верасні 2009 года
Велатраса працягласцю 27 кіламетраў будзе пабудаваная ў Мінску ў верасні 2009 года. Яна пройдзе ўздоўж ракі Свіслач праз тры раёны горада - Цэнтральны, Партызанскі і Ленінскі. Некаторыя ўчасткі велатрасы ўжо гатовыя, іншыя яшчэ праектуюцца.
Будаўнікам давядзецца пабудаваць восем новых мастоў і рэканструяваць
некалькі дзейных.
Як адзначае агенцтва "Мінск-навіны", шырыня веладарожкі будзе складаць 2,5-3 метры. Побач з трасай плануецца пабудаваць спецыяльныя паркоўкі, а таксама месцы для адпачынку.
Як адзначае агенцтва "Мінск-навіны", шырыня веладарожкі будзе складаць 2,5-3 метры. Побач з трасай плануецца пабудаваць спецыяльныя паркоўкі, а таксама месцы для адпачынку.