Будаўнікам з Беларусі давераць капрамонт у Маскве

На прафесіяналаў з Беларусі збіраецца зрабіць стаўку маскоўскі ўрад у справе правядзення капітальных рамонтаў. Беларускія будаўнікі мусяць замяніць гастарбайтараў з сярэднеазіяцкіх рэспублік.
Прычынай такога кроку сталі шматлікія скаргі жыхароў расійскай сталіцы на якасць капрамонту. Былі выяўленыя болей за тры тысячы парушэнняў тэхналогіі і якасці выканання працаў.

Як адзначае сайт newsmsk.com, юрыдычных перашкодаў для з'яўлення беларускіх кампаній на маскоўскім рынку няма.