Будаваць наземнае метро ў Мінску не будуць
Будаваць наземныя станцыі метро ў Мінску не плануецца. Аб гэтым паведаміў начальнік дырэкцыі па будаўніцтве мінскага метрапалітэна Павел Царун, які распавёў пра праект пабудовы станцыі метро ў раёне “Мінск-сіці” (у межах трэцяй лініі мінскага метрапалітэна).
Царун: "Станцыя будзе падземнай. Але архітэктурнае афармленне, вось у падземным гандлёвым цэнтры "Сталіца" ёсць купалы, там таксама будуць прымяняцца неардынарныя архітэктурныя рашэнні. Наземнае метро жыхары горада могуць не ўспрыняць".
Нагадаем, трэцюю лінію метро ў Мінску плануецца пабудаваць да 2017 года. Яна злучыць мікрараёны "Зялёны луг" і "Курасоўшчына".