Будучы святар скраў грошы на казіно і прастытутак

22-гадовага беларуса, які навучаецца ў расійскай семінарыі, вінавацяць у крадзяжы. 1 траўня юнак скраў 210 тасяч расійскіх рублёў у 40-гадовага маскоўскага мэнэджэра. Затрымалі злодзея 6 траўня. Да таго часу будучы святар частку скрадзеных грошай паспеў змарнаваць на прастытутак, казіно і дарагія мабільныя тэлефоны. На сённяшні дзень шкода, прычыненая расіяніну, цалкам кампенсаваная.

Затрыманы пакуль знаходзіцца пад вартай, інфармуе БелаПАН. На яго пачалі крымінальную справу за крадзеж у буйным памеры.