Будучым абітурыентам прапануюць прайсці тэсціраванне ў рэзервовы дзень
Будучыя абітурыенты, якія набралі па беларускай і рускай мовах ад 13 да 20 балаў, могуць прайсці тэсціраванне па іншых дысцыплінах у рэзервовы дзень - 2 ліпеня.
Сёння апошні дзень рэгістрацыі на яго. Пра гэта паведамляе дзяржкамісія, якая кантралюе падрыхтоўку і правядзенне тэсціравання.
Нагадаем, 27 чэрвеня Міністэрства адукацыі прыняло рашэнне пра зніжэнне так званага заліковага балу па цэнтралізаваным тэсціраванні. Па беларускай і рускай мовах ён быў зніжаны з 20 да 13 балаў. Яно было прынятае пасля таго, як маладыя людзі даведаліся пра свае вынікі. Амаль 42% удзельнікаў тэсціравання па рускай мове здалі яго незадавальняюча.
Таксама было прынятае рашэнне, што па матэматыцы станоўчай лічыцца здача тэстаў з 8 баламі, паведамляе "Інтэрфакс".