Будынак КДБ у Бабруйску закідалі "кактэйлем Молатава"
Інфармацыя пра гэта з'явілася ў інтэрнэце. Камітэт дзяржаўнай бяспекі не пацвярджае, але і не абвяргае гэтую інфармацыю. Жыхары Бабруйску кажуць, што слядоў нападу на будынку не відаць.
Менавіта так заявіў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы камітэта Аляксандр Антановіч.
Антановіч: "Пакуль нічога не магу казаць з гэтай нагоды. Пакуль не каментуем. Не пацвярджаем, не каментуем пакуль нічога".
Еўрарадыё: "Не пацвярджаеце але і не абвяргаеце?"
Антановіч: "Не, пакуль не".
У той жа час кіраўнік прэс-службы параіў па ўдакладненні звяртацца да яго цягам дня.
Звесткі пра атаку на гараддзел КДБ у Бабруйску з’явілася ў інтэрнэце 16 кастычніка. У ім сцвярджаецца, што гэты была акцыя салідарнасці з мінскімі анархістамі, якіх затрымалі праваахоўныя органы. Паводле непацверджаных звестак, у кватэрах бабруйскіх анархістаў адбыліся ператрусы.
Фота: "Революционное действие"