Будынкі дзевяці сталічных прадпрыемстваў пойдуць пад знос

На вуліцы Маякоўскага ў Мінску пад знос пайдуць будынкі дзевяці прадпрыемстваў. Выклікана гэта пашырэннем праезнай часткі вуліцы. Па звестках агенцтва "Мінск-навіны", пашырэнне закране ўчастак вуліцы Маякоўскага ад вуліцы Сямёнава да вуліцы Палявой. Праезная частка будзе пашыраная з чатырох да васьмі палос, а на перакрыжаванні з вуліцай Дзянісаўскай пабудуюць двухузроўневую развязку. Дзеля развязкі і давядзецца знесці будынкі прадпрыемстваў, размешчаных уздоўж магістралі. Сярод іх, напрыклад, мінскі аўтапарк № 1, прадпрыемства "Белколермет". Асноўныя працы запланаваныя на 2010 год.