“Будзьма!” адзначыла гадавіну
Культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” адзначыла гадавіну стварэння. Святкаванне прайшло ўвечары 7 снежня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.
Выступілі госці імпрэзы і ўдзельнікі “будзьмаўскай” працы: “Unia”, “IQ48”, “Крамбамбуля”, N.R.M., “Народны Альбом”, Зміцер Вайцюшкевіч і Алесь Камоцкі.
Імпрэзу вяла бард Таццяна Беланогая, якая запрасіла на сцэну “дзядулю маленькага “Будзьмы!” Рыгора Барадуліна. “Патрыярх” павіншаваў прысутных вершам у гонар “Будзьмы”.
Арганізатары выказалі надзею, што 5-годдзе і нават 25-годдзе кампаніі будзе адзначацца з яшчэ большым размахам.
“Будзьма беларусамі!” – культурніцкая кампанія, што ўзнікла на грамадскіх пачатках з 11-ці розных суполак (цяпер жа іх налічваецца больш за 40) напрыканцы 2008 года, ставячы сабе за мэту папулярызацыю ўсяго беларускага: музыкі, фільмаў, мовы, літаратуры, творчых імпрэзаў...
Кампанія разлічаная найперш на носьбітаў рускай мовы.