Буг замёрз: Польшча задзейнічае 3 тысячы сапёраў для падрыву лёду

Польскі прэм’ер правёў нараду з ратаўнічымі службамі і воднай гаспадаркай наконт запабягання магчымым паводкам. Марозная зіма прывяла да шматкіламетровых лядовых коркаў. Цяпер 3 тысячы сапёраў чакаюць пачатку крушэння лёду на рэках.
28 гадоў таму з-за падобных лёдавых наслаенняў у Польшчы адбылася гіганцкая паводка, якая накрыла 18 тыс. га зямлі, паведамляе польскае выданне "Metro".

Беларусі таксама пагражае гэтая небяспека: да прыкладу, наша супольная з палякамі рака Буг замерзла амаль цалкам.

Польскія сіноптыкі прарочаць, што маразы ўтрымаюцца ўвесь люты і большую частку сакавіка. Гэта азначае, што зімовай паводкі не будзе.