Букмекеры прарочаць гурту "3+2" толькі 13-е месца на “Еўрабачанні”

Букмекеры назвалі фаварытаў міжнароднага песеннага конкурсу Еўрабачанне-2010, які пройдзе 29 траўня ў сталіцы Нарвегіі. Першае месца займае прадстаўніца Германіі 18-гадовая спявачка Лена з песняй "Satellite", паведамляе Карэспандэнт.net. У тройку фаварытаў таксама ўваходзяць азербайджанская спявачка Сафура (Safura) з песняй "Drip Drop" і Харэль Скаат (Harel Skaat) з Ізраілю з кампазіцыяй "Milim".

Беларускі гурт "3+2" на цяперашні момант займае 13-е месца. Прадстаўніца Ўкраіны Алёша размясцілася на 19-м радку, а расійскі выканаўца Пётр Наліч ― на 29-м.

Адзначым, што азербайджанка Сафура рыхтуецца да конкурсу вельмі грунтоўна. Песню для Еўрабачання ёй напісаў шведскі кампазітар, а над яе кліпам працавалі харэограф амерыканскай спявачкі Беёнсэ і рэжысёр фільма пра Майкла Джэксана.