Бульба ідзе на рэкорд

Летась беларуская бульба паставіла адразу два рэкорды — па павелічэнні ўраджайнасці і па падвышэнні цаны. Як патлумачылі "Вячэрняму Брэсту" ў аддзеле нарыхтовак Брэстаблспажыўсаюза, у 2010 годзе спажыўкааперацыя нарыхтавала 13 тысяч тон бульбы, у той час як годам раней — трошкі болей за 5 тысяч тон.

У той жа час бульба-2010 стала "чэмпіёнам" па цане. Паводле даных Белстата, рост цаны на бульбу ў снежні 2010 да снежня 2009 склаў амаль 60%! Нават для крупаў паказчык заўважна ніжэйшы — яны падаражэлі "ўсяго" на 40%.