Бульба ў Мінску даражэйшая, чым у Берліне і Вільні

Кошты на гародніну новага ўраджаю ў Мінску перавысілі на некаторых пазіцыях узровень Масквы, Берліну і Вільні, паведамляе "Комсомолка".  Напрыклад,  памідоры ў Мінску каштуюць 5000-6510 рублёў за кілаграм, а ў Берліне іх можна набыць па 4000 тысячы за кілаграм (сума ў эквіваленце). Кошт кілаграму маладой бульбы ў беларускай сталіцы - 3890, у Берліне - 3640, у Вільні - 1580. Кошт пучка зялёнай цыбулі ў Мінску - 1710, у Маскве - 1340, а ў Кіеве - 1300.