"Бульбаш-хол" мяняе назву і гатовы добраўпарадкаваць Курапаты

У каментары Радыё "Свабода" чыноўнік адзначыў, што ўладальнік скандальнай забудовы гатовы і грошы даць, і дапамагаць фізічна. Як прыклад добрай волі будаўнікоў ён згадаў, што яны прыбралі смецце пасля зімы. Разам з тым Чарняўскі адзначыў, што вакол ўрочышча Курапаты існуе некалькі грамадскіх ініцыятываў, таму не зусім зразумела, з кім супрацоўнічаць.



Нагадаем, што чатыры жылыя дамы забаўляльнага комплексу "Бульбаш-хол" павінны быць вынесеныя за тэрыторыю ахоўнай зоны ўрочышча Курапаты.



Парушэнне межаў гісторыка-культурнай каштоўнасці "Курапаты" пры будоўлі забаўляльнага комплексу было выяўлена яшчэ ў лістападзе 2012 года. Аднак працы на будаўнічай пляцоўцы забаўляльнага цэнтру "Бульбаш-хол"аднавіліся ў красавіку.