Bullet For My Valentine названыя лепшым рок-гуртом Брытаніі

Металісты Bullet For My Valentine атрымалі званне «Лепшага рок-гурта Вялікабрытаніі» на цырымоніі ўзнагароджання Metal Hammer Golden God Awards, якая прайшла ў Лондане 15 чэрвеня.
Музыкі абышлі легендарных Judas Priest  і двух сур'ёзных канкурэнтаў - Bring Me The Horizon і Skindred.

У «Інтэрнацыянальнай» катэгорыі лепшым гуртом былі прызнаныя амерыканцы Lamb Of God. Адзначым, што ўзнагароджанне Golden God Awards заснаваная аўтарытэтным рок-выданнем Metal Hammer, чытачы якога і вызначаюць штогод лепшых з лепшых у свеце цяжкай музыкі.

Тытул лепшай канцэртнай каманды 2010-га года заваявалі Machine Head, а ўзнагароду за лепшы рок-альбом атрымаў ад асобы Heaven & Hell Тоні Аёмі (Tony Iommi), прысвяціўшы яе свайму калегу Роні Джэймсу Дзіа (Ronnie James Dio), які памёр 16 траўня. Гітарысту Aerosmith Джо Пэры дасталася ганаровая прэмія «Кароль гітары» (Riff-Lord), а бубнач Dream Theater Майк Партной з'ехаў з цырымоніі ў званні лепшага ўдарніка свету на сённяшні дзень.

Галоўную ж узнагароду Metal Hammer Golden God Awards – «Метал-бог» - атрымаў знакаміты гітарыст Зак Уайлд, вядомы па Black Label Society і супрацоўніцтве з Озі Осбарнам.

Лаўрэатам яшчэ адной адмысловай узнагароды – «За натхненне» - стаў знакаміты канадскі акцёр Крыстафер Лі (Christopher Lee), які ў траўні гэтага года ва ўзросце 88 гадоў выдаў сімфа-металічны альбом «Charlemagne»!

Фота: shagrath.wordpress.com