«Бумбокс» дасць аўтограф-сесію ў Мінску
8 траўня папулярны ўкраінскі гурт «Бумбокс» прыязджае ў Мінск. Музыкі не толькі парадуюць прыхільнікаў сваім канцэртам, але і сустрэнуцца з імі асабіста. Сёння пройдзе аўтограф-сесія гурта «Бумбокс». Менавіта 8 траўня кружэлкі суперпапулярнага гурта пачнуць прадавацца ў Мінску і ва ўсёй Беларусі. Да гэтага музыка «Бумбокс» на тэрыторыі Беларусі распаўсюджвалася пераважна праз Інтэрнэт.
Калектыў быў створаны ў Кіеве ў 2004 годзе. На сённяшні дзень музыкі выпусцілі два альбомы і сінгл «Трымай», а таксама некалькі відэакліпаў. У склад групы ўваходзіць усяго тры чалавека: вакаліст Андрэй «Графіт» Хлыўнюк, гітарыст Андрэй «Муха» Самойла і ды-джэй Валянцін «Валік» Маціюк, скрэтчы якога замяняюць некалькі больш традыцыйных інструментаў. Музычны стыль праекту можна ахарактарызаваць як сумесь элементаў джазу, рэггей, хіп-хопу, соўлу і сучаснага гітарнага мэйнстрыму.
Пазнаёміцца з «Бумбокс» бліжэй, купіць альбом і атрымаць аўтограф усе ахвотныя змогуць 8 траўня ў 15.00 у краме «Містэрыя гуку» (вул.Сурганава, 50).