Буш мог быць апошнім прэзідэнтам ЗША, прыязным да Еўрасаюзу

Пра гэта піша ўплывовая Wall Street Journal, каментуючы адмову барака Абамы ўзяць удзел у травеньскім саміце ЗША-Еўрасаюз у Мадрыдзе. Газета нагадвае, што першым дыпламатычным крокам Абамы было вяртанне бюста Ўінстана Чэрчыля з Белага Дома на Даўн-стрыт, 10, а таксама скасаванне рашэння пра мантаж антыракетнага шчыта ў польшчы і Чэхіі, з апавяшчэннем лідэраў гэтых краінаў у апошні момант.

"Ніводзін з нашых правадыроў не дбаў пра стасункі з Еўропай так мала, як Абама", - піша WSJ.

Зніжэнне пазіцыі Еўропы – рацыянальнае рашэнне. Бо з пункту гледжання Вашынгтона больш важнымі з'яляюцца Бразілія, Кітай, Індыя ды іншыя азіяцкія краіны. А навязваць ключавыя саюзніцкія стасункі з еўрапейскімі краінамі можна і паасобку, без удзелу Брусэля, рэзюмуе Wall Street Journal.