Бутрын: Самы востры адказ Расіі — спыніць пастаўкі нафты
Расія можа спыніць пастаўкі нафты ў Беларусь. На думку загадчыка аддзела эканамічнай палітыкі расійскай газеты "Коммерсант" Дзмітрыя Бутрына, гэта самы жорсткі з магчымых адказаў афіцыйнай Масквы на распараджэнне Аляксандра Лукашэнкі аб спыненні транзіту газу праз тэрыторыю Беларусі: Дзмітрый Бутрын: "Я думаю, што наступным крокам расійскіх уладаў можа быць спыненне паставак нафты ў Беларусь. Цалкам. Гэта зробіць уладам Беларусі больш праблемаў, чым любыя іншыя захады. Бо нафтаперапрацоўчыя заводы перастануць не толькі прыносіць грошы, але і забяспечваюць занятасць".
Праўда, на думку сп. Бутрына, да спынення паставак нафты дойдзе наўрад ці. Хутчэй за ўсё, да 1 ліпеня ўрады Расіі і Беларусі ўсё ж дамовяцца аб стварэнні Мытнага саюза на ўмовах, выгадных для Беларусі, і на гэтым газавыя войны паміж дзвюма краінамі скончацца, прынамсі, да зімы.