Бузэк: Мы павінны паказаць салідарнасць з беларускім народам

Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк ў сваёй заяве, прысвечанай трагічным падзеям 13 студзеня 1991 года ў Вільні, заклікаў да салідарнасці з беларускім народам. "Роўна 20 гадоў таму, у тую халодную ноч Літва страціла 13 смелых людзей, але адваявала сваю незалежнасць", — гаворыцца ў заяве Бузека, апублікаванай на яго афіцыйным сайце.

Сёння, як адзначае кіраўнік Еўрапарламента, Літва з'яўляецца паўнапраўным членам еўраатлантычнай супольнасці і цяпер старшынюе ў АБСЕ. Рэальнасцю стала тое, што 20 гадоў таму магло здавацца нездзяйсняльнай марай.

"Мы памятаем пра адвагу і салідарнасць людзей Эстоніі, Латвіі і Літвы, чыя мірная рэвалюцыя са спевамі і сцягамі зламала адзін з самых негуманных таталітарных рэжымаў у сусветнай гісторыі, але мы не павінны забываць народы, якія да гэтага часу знаходзяцца пад прыгнётам тыраніі", — заклікае Бузэк.

Ён адзначыў, што мае на ўвазе суседнюю з Літвой Беларусь, дзе 19 снежня пасля жорсткага разгону дэманстрацыі, беларускія грамадзяне адчулі на сабе сваю “крывавая нядзеля”.

"Мы павінны паказаць салідарнасць з беларускім народам. Яны заслужылі больш, чым хто-небудзь у Еўропе, каб дух свабоды, дэмакратыі і незалежнасці дасягнуў іх краіны", — заявіў Бузэк.