Бясплатны праезд — па даведцы з фотаздымкам
Мінскім старшакласнікам для бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце спатрэбіцца даведка навучэнца з фотаздымкам. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў.
Плата за праезд у камунальным пасажырскім транспарце для школьнікаў была адмененая на пачатку снежня. Гэтае рашэнне, як паведаміў Ціцянкоў, пакуль аформленае распараджэннем "Мінсктранса". Пытанне пра кампенсацыю выдаткаў прапрацоўваецца, перадае "Мінск-Навіны".