Бязрукі і бязногі француз пераплыў Ла-Манш

Француз, які перанёс ампутацыю ўсіх канечнасцяў, пераплыў праліў Ла-Манш. Ён стаў першым у свеце чалавекам без рук і ног, якому ўдалося пераадолець запаветныя 32 кіламетры. Філіп Круазон стаў інвалідам 16 гадоў таму пасля магутнага ўдару токам. Аднак ён не страціў сілы духу. І аднойчы, паглядзеўшы тэлевізійны рэпартаж пра плыўца, які перасякаў Ла-Манш, вырашыў, што яму таксама варта паспрабаваць.

Як піша газета Independent, да гэтага выпрабавання Круазон рыхтаваўся два гады. Спецыялісты распрацавалі для яго спецыяльныя пратэзы, якія дапамагалі яму падтрымліваць раўнавагу.