Быценьская школа-інтэрнат спрабуе раздаць сваіх выхаванцаў
«Вазьміце дзяцей калі не назусім, дык хаця б на час летніх вакацый», — з такой просьбай звяртаюцца праз СМІ да жыхароў Івацэвіцкага і суседніх раёнаў супрацоўнікі Быценьскай школы-інтэрната.
Яе кіраўніцтва акцэнтуе ўвагу на тым, што нягледзячы на добрае забеспячэнне выхаванцаў усім неабходным, ім не хапае хатняе цеплыні і ласкі. А яшчэ адміністрацыя гарантуе, што тыя, хто возьме дзяцей на выхаванне, у поўным памеры атрымаюць грошы на іх утрыманне.
Зараз у Быценьскай школе-інтэрнаце знайшлі прытулак больш за сто дзетак. Многія з іх з’яўляюцца «сацыяльнымі сіротамі». Бацькі дзяцей пазбаўленыя бацькоўскіх правоў.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы