Быкаў: У Беларусі адбываецца нацыянальная катастрофа

Расійскі пісьменнік і журналіст Дзмітрый Быкаў у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" выказаў сваё меркаванне наконт сітуацыі ў Беларусі. Як мяркуе Быкаў, у Мінску адбылося масавае антыўрадавае выступленне, маштабы якога спужалі ўлады. Менавіта гэтым ён тлумачыць арышты больш за 800 чалавек.

"У Беларусі адбываецца ўжо відавочная нацыянальная катастрофа", — заявіў Быкаў, і, як яму падаецца, "бліжэйшыя 4 гады дыктатара Лукашэнкі будуць не такімі  бясхмарнымі.