Былога крамлёўскага чыноўніка высылаюць з Літвы ў Беларусь
Кіраўніка расійскага інфармацыйнага агенцтва "Рэгнум" Мадэста Колерава не пусцілі ў Літву. 30 ліпеня ён ехаў у Вільню для ўдзелу ў "круглым стале", прысвечаным расійска-літоўскім адносінам. Як паведаміў Колераў "Інтэрфаксу", яго знялі з цягніка літоўскія памежнікі і заявілі, што існуе афіцыйная забарона на яго ўезд на тэрыторыю краіны.
Ён дадаў, што літоўцы абвясцілі, што вышлюць яго на тэрыторыю Беларусі ў другой палове дня.
Да канца кастрычніка 2007 года Мадэст Колераў быў начальнікам упраўлення прэзідэнта Расіі па міжрэгіянальных і культурных сувязях з замежнымі краінамі.