Былую настаўніцу асудзілі за сутэнёрства
У Мінску да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці асуджаная былая настаўніца. На працягу некалькіх гадоў яна пастаўляла беларускіх дзяўчат замежнаму кліенту.
Дзяўчаты выязджалі ў суседнюю Літву, дзе пражываў бізнэсмен. Кожную кандыдатуру асабіста адбірала настаўніца-сутэнёрша. Яна ж суправаджала сваіх падапечных на выездах.
За кожную кліентку, а іх за 4 гады было некалькі дзесяткаў, жанчына атрымоўвала буйную грашовую ўзнагароду. Суд прызнаў яе вінаватай у арганізацыі заняццяў прастытуцыяй і прызначыў сур'ёзнае пакаранне.
Астатнія атрымалі штрафы.
АНТ