Былы басіст Guns N' Roses уладкаваўся на працу ў Playboy
Былы бас-гітарыст гурта Guns N' Roses Даф Макаган збіраецца
пасупрацоўнічаць з часопісам Playboy. Як паведамляе Rolling Stone,
музыка запрошаны весці фінансавую калонку на сайце выдання. Сам Макаган з запалам успрыняў сваё прызначэнне і паабяцаў стаць непадкупным "голасам народа" і па магчымасці выкрыць якіх-небудзь дзялкоў на Ўол-стрыт.
Даф Макаган, які з'яўляўся ўдзельнікам так званага "класічнага" складу Guns N' Roses, выступаў у гурце з 1985 па 1998 гады. Пасля сыходу з калектыва ён паступіў у бізнэс-школу ў Сіэтле. У 2002 годзе разам з іншымі былымі ўдзельнікамі Guns N' Roses ён стварыў гурт Velvet Revolver, з якім запісаў два альбомы. Акрамя таго, ён выпусціў два сольных альбомы, а таксама тры кружэлкі са сваім праектам Loaded.
Да Playboy Макаган ужо меў досвед працы на журналісцкай ніве: ён вядзе блог на сайце выдання Seattle Weekly, дзе калумністам таксама працуе экс-басіст Nirvana Крыс Наваселік.
Фота: www.gibson.com