Былы галкіпер ФК "Масква" Жаўноў перайшоў на 4 гады ў "Зеніт"
Галкіпер зборнай Беларусі па футболе Юры Жаўноў падпісаў кантракт з пецярбургскім "Зенітам", паведамляе "Інтэрфакс". Подпіс пад дамовай былы брамнік футбольнага клуба "Масква" паставіў напярэдадні ў Іспаніі, дзе "Зеніт" праводзіць перадсезонны збор. Дамова разлічаная на 4 гады.
Нагадаем, што Жаўноў выступаў у ФК "Масква" з 2005 года. У 2004 годзе, выступаючы ў Кубку УЕФА за барысаўскі БАТЭ, забіў гол тбіліскаму "Дынама" ўдарам ад сваіх варот.
Нагадаем, што Жаўноў выступаў у ФК "Масква" з 2005 года. У 2004 годзе, выступаючы ў Кубку УЕФА за барысаўскі БАТЭ, забіў гол тбіліскаму "Дынама" ўдарам ад сваіх варот.