Былы прэм'ер-міністр Даніі заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі
Прэм'ер-міністр Даніі ў 1993 – 2001 і цяперашні лідар Партыі еўрапейскіх сацыялістаў Пол Расмусэн ад імя сваёй партыі зрабіў спецыяльны даклад па падзеях у Беларусі. Пол Расмусэн: “Я ўражаны дзеяннямі беларускіх уладаў. Рэпрэсіі, распачатыя Лукашэнкам, выліліся ў недапушчальны гвалт і арышты, уключна з затрыманнямі шэрагу апазіцыйных лідараў і кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама лідара прафсаюза РУП “БЗТДіА” Міхаіла Кавалькова”.
Пол Расмусэн заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць зняволеных, спыніць рэпрэсіі супраць сваіх грамадзянаў і праводзіць рэальныя дэмакратычныя рэформы ў краіне. У сваім звароце дацкі палітык таксама адзначае, што ЕС мусіць разгледзець магчымасць аднаўлення санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў і тых, хто мае дачыненне да ўчыненага гвалту супраць удзельнікаў мірнай дэманстрацыі 19 снежня.