Былы прэзідэнт Грузіі прапанаваў стварыць сусветны ўрад

Сусветны ўрад - Міжнародны парламент - прапанаваў стварыць былы прэзідэнт Грузіі і былы міністр замежных спраў СССР Эдуард Шэварнадзэ. Яго зварот пад назвай "Стратэгія выжывання" абнародавалі грузінскія СМІ.  Ён адрасаваны генеральнаму сакратару Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пан Гі Муну, краінам - сябрам ААН, усім міжнародным, урадавым і няўрадавым арганізацыям.

Шэварнадзэ прапануе рэарганізаваць ААН у Міжнародны парламент. Таксама ў гэтым звароце ён настойвае на тэрміновых захадах для выратавання міру на ўсёй планеце і захавання на ёй жыцця, інфармуе РИА "Новости".