Былы прэзідэнт Кіргізстану працуе дырэктарам заводу ў Беларусі?
Паводле інфармацыі кіргізскага выдання "Асман Прэс", беглы прэзідэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які летась атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, дачакаўся ад Аляксандра Лукашэнкі яшчэ аднаго падарунка — працы, перадае Радыё Свабода.
Па звестках журналістаў, Лукашэнка прызначыў Бакіева дырэктарам аднаго з заводаў ваенна-прамысловага комплексу. Выданне не ўдакладняе крыніцы, з якіх паступіла такая інфармацыя, але называе навіну "абсалютна праўдзівай".
Неўзабаве пасля з'яўлення ў Беларусі, у траўні 2010 года, Курманбек Бакіеў наладзіў у Мінску прэсавую канферэнцыю, на якой заявіў, што зоймецца бізнэсам. Меркавалася, што ён адкрые завод па выпуску цацак.