Былы старшыня “Белнафтахіму” Бароўскі адчувае віну перад прэзідэнтам
Прысуд Вярхоўнага суду ў дачыненні былога старшыні канцэрна "Белнафтахім" Аляксандра Бароўскага будзе абвешчаны 27 сакавіка ў 14.00. Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні суду 26 сакавіка. У апошнім слове А.Бароўскі заявіў, што не лічыць сябе вінаватым. "Я не здзяйсняў злачынстваў, якія мне інкрымінуюцца", — падкрэсліў былы службовец. Па словах абвінавачванага, ён "адчувае віну перад прэзідэнтам", які яму "давяраў".
А.Бароўскі паведаміў, што "усё жыццё працаваў на карысць краіны: будаваў заводы, аднавіў два храма". "Мне не сорамна глядзець людзям у вочы", — сказаў ён.
Абвінавачваны таксама звярнуў увагу суду на тое, што яго жонка знаходзіцца ў лякарні, дзе ёй будзе зробленая чарговая аперацыя на сэрцы, а таксама на тое, што на яго апецы знаходзіцца 90-гадовая маці.
Нагадаем, у Вярхоўным судзе слухаецца справа па абвінавачванні А.Бароўскага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 ст. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча). А.Бароўскі быў затрыманы 29 траўня 2007 года і ўвесь гэты час знаходзіўся пад вартай.
Прадстаўнік абвінавачвання запатрабаваў прысудзіць былога старшыню "Беннафтахіма" да шасці гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць кіроўныя пасады на працягу пяці гадоў і канфіскацыяй маёмасці.
БелаПАН