Былы старшыня райвыканкаму на гістарычнай радзіме стаў рабочым

50-гадовы Фёдар Сураў, які ў канцы 1980-ых гг. быў старшынём Нараўлянскага райвыканкаму, цяпер працуе на канвееры завода электронікі ў Нацрат-Іліце. На гістарычнай радзіме ўлада і палітыка яго не вабяць, паведамляе сайт Izrus.co.il. Спадар Сураў рэпатрыяваўся ў Ізраіль у 2000 годзе. Ён мае юрыдычную і інжынерную адукацыю, гадуе трох дзяцей. У часе свайго кіраўніцтва Нараўлянскім раёнам Гомельскай вобласці стараўся дапамагаць габрэйскай абшчыне. Яго кіраванне прыйшлося на першыя постчарнобыльскія гады, а Нароўля лічыцца адным з найбольш пацярпелых раёнаў.

Пра тое, што ён цяпер працуе на заводзе, Фёдар Сураў не шкадуе.